Амбасадар Яе Вялікасці Брус Бакнэл наведаў Гродна
Амбасадар Яе Вялікасці Брус Бакнэл наведаў Гродна, дзе сустрэўся з кіраўніцтвам рэгіёна і прадстаўнікамі Свабоднай Эканамічнай Зоны “ГроднаІнвест”.
![Ambassador during his visit to Grodno](https://assets.publishing.service.gov.uk/media/5a60dae7e5274a443e004fa7/s300_576979_355124421248020_2099323291_n.jpg)
Ambassador Bruce Bucknell after a meeting with representatives of Grodno Free Econoimc Zone
11 кастрычніка 2012г. Амбасадар Яе Вялікасці Брус Бакнэл упершыню наведаў Гродна, дзе сустрэўся з кіраўніцтвам Абласнога выканаўчага камітэта і прадстаўнікамі Свабоднай Эканамічнай Зоны “ГроднаІнвест”. Таксама адбылася сустрэча з кіраўнікамі прадпрыемстваў, якія працуюць на тэрыторыі гродзенскай свабоднай эканамічнай зоны. Падчас візіту Амбасадар таксама наведаў Гародзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Янкі Купалы, дзе сустрэўся з кіраўніцтвам і студэнтамі.