Прыем заявак на стыпендыю Chevening на 2015/2016 навучальны год
Стыпендыі Chevening Брытанскага ўрада з'яўляюцца аднымі з самых прэстыжных узнагарод для замежных студэнтаў, якія плануюць вучыцца ў Злучаным Каралеўстве.
![Ambassador Bruce Bucknell with Chevening scholars from Belarus](https://assets.publishing.service.gov.uk/media/5a611bb9e5274a44418156fc/s300_amb-cheve_960_640.jpg)
Two scholars from Belarus received Chevening Scholarships in 2014/2015 academic year.
Праграма Chevening прапануе таленавітым спецыялістам унікальную магчымасць прайсці курс навучання або выканаць кароткатэрміновую даследчую працу ў Вялікабрытаніі. Паспяховыя кандыдаты вызначаюцца ў адпаведнасці з іх лідэрскімі якасцямі, акадэмічнымі і прафесійнымі дасягненнямі і кваліфікацыямі, а таксама валоданнем англійскай мовай. Перавага будзе прадастаўляцца амбіцыйным і мэтанакіраваным прафесіяналам, якія плануюць жыць і працаваць у Беларусі і маюць намер укараняць змены і ўносіць уклад у развіццё краіны.
Прыярытэтныя вобласці на 2015/2016 навучальны год:
-
Эканоміка, фінансы і бізнэс;
-
Палітычныя і сацыяльныя навукі, у тым ліку Міжнародныя адносіны;
-
Грамадскае кіраванне;
-
Права;
-
Журналістыка і медыя-менеджмент.
Падаваць заяўку трэба он-лайн, па электроннай сістэме Chevening.
Заяўкі будуць прымацца да 15 лістапада 2014 года.