Навіна

Выбары прэзідэнта Беларусі: сумесная заява, студзень 2025 г

Аўстралія, Канада, Еўрасаюз, Новая Зеландыя і Вялікабрытанія выступілі з сумеснай заявай па выніках сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 студзеня 2025 года

Сумесная заява Аўстралійскага Саюза, Канады, Еўрапейскага Саюза, Новай Зеландыі і Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі

Мы задзіночаныя ў нашым асуджэнні фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 студзеня і працяглых парушэнняў правоў чалавека, якія здзяйсняюцца беларускім рэжымам. Нядаўна абвешчаныя санкцыі ўяўляюць сабой скаардынаваную шматбаковую спробу прымусіць рэжым Лукашэнкі да адказнасці.

Ніякія выбары не могуць лічыцца свабоднымі, справядлівымі або адпавядаючымі міжнародным стандартам, калі яны праводзяцца ў атмасферы працяглых рэпрэсій, адзначаных прыгнётам грамадзянскай супольнасці, адвольнымі затрыманнямі і абмежаваннямі на сапраўдны ўдзел у палітыцы. Рашэнне рэжыму запрасіць Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе / Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека для назірання толькі за 10 дзён да выбараў перашкодзіла доступу БДІПЧ да ключавых этапаў выбарчага працэсу. Гэтыя дзеянні супярэчаць міжнародным абавязацельствам Беларусі і дэманструюць відавочнае жаданне пазбегнуць празрыстасці выбарчага працэсу.

Мы асуджаем жахлівыя парушэнні правоў чалавека, якія працягваюцца рэжымам Лукашэнкі, і заклікаем іх вызваліць больш за 1250 палітычных зняволеных, якія застаюцца несправядліва затрыманымі. Мы заклікаем Беларусь прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека і абавязацельстваў АБСЕ ва ўсіх адносінах, уключаючы аднаўленне адкрытай грамадзянскай супольнасці, каб стварыць умовы для правядзення новых выбараў, якія адпавядаюць міжнародным стандартам. Мы падтрымліваем беларускі народ і прызнаем яго права вызначаць уласную будучыню па-сапраўднаму свабодна і справядліва, без страху, прыгнёту і знешняга ўмяшання.

Мы працягнем падтрымліваць імкненні беларускага народу да свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі.

Updates to this page

Апублікавана 27 Студзень 2025
Апошняе абнаўленне 27 Студзень 2025 + show all updates
  1. Belarusian translation added

  2. First published.