Прэс-рэліз

Вялікабрытанія ўводзіць новыя санкцыі пасля сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі ў дачыненні да 9 фізічных асоб і арганізацый абароннага сектара сумесна з Канадай.

• Вялікабрытанія ўвяла санкцыі ў дачыненні да 6 фізічных асоб і 3 арганізацый сумесна з Канадай у якасці неадкладнага адказу на сфальсіфікаваныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

• Санкцыі накіраваныя супраць кіраўнікоў устаноў, адказных за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, і кампаній у беларускім абаронным сектары, якія падтрымліваюць вайну Расіі ва Украіне.

• Гэтыя дзеянні дэманструюць абавязацельства Брытанскага ўрада працаваць на міжнародным узроўні дзеля абароны нацыянальнай бяспекі і стрымлівання пагроз, што з’яўляецца асновай Плана перамен Урада.

Старшыня беларускага Цэнтрвыбаркама ўваходзіць у лік 9 фізічных і юрыдычных асоб, уключаных Вялікабрытаніяй сёння (панядзелак, 27 студзеня) у новы пакет санкцый у адказ на ўчорашнія сфальсіфікаваныя выбары ў Беларусі.

У выніку жорсткіх рэпрэсій Лукашэнкі галасы нязгодных у Беларусі былі заглушаныя. Учорашнія фіктыўныя выбары не адпавядалі міжнародным стандартам і былі асуджаныя міжнароднымі партнёрамі.

Разам з увядзеннем санкцый супраць кіраўнікоў устаноў, адказных за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека ў краіне, Вялікабрытанія выключыла беларускія абаронныя прадпрыемствы з эканомікі Вялікабрытаніі. Гэты сектар мае стратэгічнае значэнне для рэжыму Лукашэнкі, які дапамагае спрыяць вайне Расіі ва Украіне.

Праца з міжнароднымі партнёрамі для абароны нацыянальнай бяспекі Вялікабрытаніі мае важнае значэнне для выканання Плана пераменаў прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.

Міністр замежных спраў Дэвід Лэмі:

«Свет добра прызвычаіўся да таго, што Лукашэнка цынічна робіць выгляд, нібы ў Беларусі пануе дэмакратыя. На самой справе ён жорстка падаўляе грамадзянскую супольнасць і апазіцыю, каб умацаваць сваю ўладу.

«Вялікабрытанія разам з партнёрамі будзе працягваць падтрымліваць народ Беларусі і выкрываць тых, хто адмаўляе яму ў законным праве на свабоду і дэмакратыю».

Паводле звестак Праваабарончага цэнтра «Вясна», беларускай недзяржаўнай арганізацыі ў выгнанні, у Беларусі ўтрымліваюцца больш за 1250 палітычных зняволеных, у тым ліку прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, праваабаронцы, журналісты, палітычныя апаненты, рэлігійныя дзеячы і прафсаюзныя дзеячы. Многія палітвязні ўтрымліваюцца ў жудасных умовах, сутыкаюцца з ізаляцыяй, жорсткім абыходжаннем і адсутнасцю медыцынскай дапамогі.

Сярод сённяшніх падсанкцыйных асоб — кіраўнікі ГУБАЗіК, аднаго з галоўных сілавых ведамстваў, адказных за палітычны пераслед у Беларусі. Сёння пад санкцыі трапілі:

  1. КАРПЕНКА Ігар Васільевіч - старшыня Цэнтрвыбаркама Рэспублікі Беларусь.

  2. ДУБРОЎКА Віктар Аляксандравіч - начальнік папраўчай установы «Папраўчая калонія № 11» г. Ваўкавыска.

  3. КАЗАКОЎ Павел Іванавіч - начальнік папраўчай установы «Турма № 1» г. Гродна.

  4. ЦЭДРЫК Андрэй Міхайлавіч - начальнік следчага ізалятара (ШІЗА) №1 г. Мінска.

  5. АНАНЕНКА Андрэй Валер’евіч - начальнік ГУБАЗіК.

  6. БЕДУНКЕВІЧ Міхаіл Пятровіч - намеснік начальніка ГУБАЗіК.

Беларусь падтрымала незаконнае ўварванне Расіі ва Украіну, дазволіўшы выкарыстоўваць сваю тэрыторыю і паветраную прастору для правядзення атак, а таксама забяспечыўшы матэрыяльна-тэхнічную падтрымку.

Пад санкцыі сёння трапілі тры суб’екты абароннага сектара Беларусі:

  1. ААТ «АЛЕВКУРП» - дзяржаўная кампанія, якая спецыялізуецца на распрацоўцы і вытворчасці радыёлакацыйных сістэм і сістэм кіравання ўзбраеннем.

  2. ААТ «Завод Легмаш» - беларускае прадпрыемства па вытворчасці боепрыпасаў для абароннага комплексу Беларусі.

  3. КБ “Беспілотныя верталёты” (UAVHeli) - беларускі распрацоўшчык і вытворца беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА).

Media enquiries

Электронная пошта newsdesk@fcdo.gov.uk

Telephone 020 7008 3100

Contact the FCDO Communication Team via email (monitored 24 hours a day) in the first instance, and we will respond as soon as possible.

Updates to this page

Апублікавана 27 Студзень 2025
Апошняе абнаўленне 27 Студзень 2025 + show all updates
  1. Belarusian translation added

  2. First published.